РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Франьцішак Багушэвіч
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
Як праўды шукаюць
Як простая праўда згінула у сьвеце,
Дык праўды і зь сьвечкай шукаюць,
І золатам маняць, і людзей склікаюць,
І Бога цалуюць, – а ўсё-такі прэце#Прэце#польск. przecie#Аднак, але; тут у значэньні дарма, дарэмна.,
Як камень у воду, так праўда прапала!
Судоў нарабілі, начальстваў ці мала:
Пасрэднік і воласьць, сынод і санаты,
Прысуцтва і вокруг, управы, палаты.
А найбольш міравых, участковых і зьездаў,
Што ў полі каменьня, што гвездаў#Гвезды#Зоркі.!
Затое ж жыцьцё цяпер труднае стала,
У сьведкі улезьці, ні села – ні пала,
Ад суду да суду празь лета цягацца
Так лёгка, што навет ня трэба старацца!

Раз еду я ў Вільню адведаць сынка,
Ажно пры дарозе пасецца кабыла,
Стаіць чалавек якісь ля млынка,
За млынам сука там брахала ці выла,
І гдзесьці «ратуйце» крычала кабета,
А мостам ляцела якаясь карэта.
І што ж тут такое было? Мне здаецца:
Хто едзе, хто вые, хто, можа, сьмяецца...
(А мельнік стаяў у дзьвярах і сьмяяўся.
Чаго ён сьмяецца? – дык я ж не пытаўся!)
Мінуўшы я млын той, еду ўжо лесам, –
Ляжыць чалавек пад кустом ля дарогі
Бяз шапкі і босы, так шталтам убогі#Шталтам убогі#На выгляд убогі.;
Але я еду з сваім інтарэсам,
Мне няма дзела больш ні да кога;
Ляжачага ж люду усюды ёсьць многа!
Я аглянуўся, аж гоніцца хтосьці,
Кліча: «Пастой жа для Боскай мілосьці!..»
Стаў я, чакаю, аж ён і пытае:
Хто я, адкуль ёсьць і хто мяне знае?
І кажа вярнуцца мне аж да млыну,
Сьведкам ураднік заве на гадзіну.
Вярнуўся, гляджу, аж карэта у рэчцы,
Мельнік цяпер ужо не сьмяецца,
Кабылу сотнік цягне да стану,
Цырулік#Цырулік#Лекар. кроў кінуў абмокшаму пану,
Дзюра на мосьце так, як на хату,
Два хлопцы ловяць сучку кудлату;
Баба стаіць у парванай спаднічцы,
І кроў ёй цячэ па руцэ і па лытцы.
Вязуць і труп той зараз на возе,
Што я то відзеў, лежачы пры дарозе.
Пытаецца ратнік#Ратнік#Ураднік. мяне ды за сьведка:
Ці мельнік цкаваў, ці крычала кабетка?
Ці сучка парвала? А сучку ці білі?
Ці відзеў, што ў мосьце масьціны пагнілі?
Ці відзеў, як мельнік сьмяяўся?
Як пан з фурманом у карэце купаўся?
Як фурман ўтануў, а як пан ратаваўся?
Як злодзей цікаўся з-пад млыну да коні?
Як сьвіснуў кабылу і ляцеў на Рыконі#Рыконі#Мястэчка Рукойны (Рукайняй), непадалёку ад Вільні; у Рукойненскім касьцёле хрысьцілі паэта.?
Ці знаю, хто то забіты валяўся?
І кім забіты, ды каб я прызнаўся,
Ці не я яго вёз ды посьле уклаў?
Можа, меў грошы, можа, я іх забраў?
(І дух мне заняў, сказаць слова ня мог!
Вот напасьць на мяне, чысты крыж паслаў Бог!)
Чаму я не хацеў ратаваць фурмана?
Чаму майстра таго не лавіў ля млына?
Чаму сучкі ад бабы кусьлівай ня гнаў?
Чаго я ўцякаў, што ледзь соцкі нагнаў?..
Пратрымаў ён мяне цэлы дзень.
А бадай ты прапаў! Яшчэ даў я рубель,
Ён так спрытна яго запусьціў у кішэнь.
Я паехаў сабе! Аж у восем нядзель
Соцкі прэць мне павестак і шмат:
Ў першай сьведкам – як мельнік цкаваў,
Ў другой сьведкам – што мост без прыгат#Без прыгат#Без парэнчаў.,
Ў трэйцяй сьведкам – як коні хтось краў,
Ў чвартай сьведкам – як пан заваліўся,
Як выплыў наверх, а фурман як заліўся,
Ў пёнтай сьведкам – што труп пры дарозе
Быў убіты, а двое людзей уцякалі,
І што я даганяў тых людзей ды на возе,
А яны праз ламы#Ламы#Завалы з гальля і сухастою ў лесе. удваіх паскакалі!
Аж на шостай ужо дык я стаў вінават,
Што ратунку ня даў, як карэта плыла.
Як я стаў па павестках хадзіць ад Каляд,
Дык асеўся якраз, як Пакрова#Пакрова#Пакровы, рэлігійнае сьвята 1 кастрычніка. была!..
І ня сеяў, ня жаў, не касіў сенажаць,
У арэнду аддаў, бо ня мог дадзяржаць.
І што меў, то прадаў, пераеў,
Па судах агалеў, як шэсьць разы згарэў;
І ў казе#Каза#Астрог. адсядзеў нядзель шэсьць,
За няяўку плаціў, можа, трэйчы і штраф.
Як на тое ж і праўда схавалася гдзесьць,
А шукаўшы яе, і мне здарыўся траф#Траф#Выпадак, здарэньне..
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.