РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Максім Багдановіч
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
З цыклю «Усьмешкі»
*  *  *
Чытаю я журнал сучасны:
Кіпіць у ім прагрэсу ход!
Ён у пісьменнасьці прэкраснай
Назад уйшоў на сотню год...
 
П-ч сантымэнталізмам
Там нас уздумаў частаваць,
А пан К-а рамантызмам
Сімвалістычным дзіваваць.
 
Прывет ім! Хай налягуць двое,
I мо зьвярнецца зноў пара,
Калі чыталі «Громобоя»,
«Пастушки грусть» et cetera1.
 
[1912]
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.