РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Максім Танк
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
*  *  *
Ад вясеньняй расы травы зелянеюць,
Ад асеньняй – заўжды вянуць ды сівеюць.
 
Ад вясеньняй расы граюць птушкі шчыра,
Ад асеньняй – лятуць у далёкі вырай.
 
Ад вясеньняй расы радуецца сэрца,
Ад асеньняй – чамусь у трывозе б’ецца.
 
I таму выслухай ты маё маленьне:
На сустрэчу прыйдзі па расе вясеньняй –
 
Па расе, ад якой салаўі п’янеюць,
Расьцьвітаюць сады, травы зелянеюць.
 
1984
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.