РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Максім Танк
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
Я – твой
«Не гавары: Зямля мая, –
Казаў мудрэйшы зь інкаў, –
А гавары: Зямля, я – твой...»
Бо кожная травінка
I кожны з нас удзячны ёй,
Спрадвечнай, жыцьцядайнай,
Сваім зьяўленьнем, хоць на міг,
Сваім зьнікненьнем тайным.
 
Таму і ў космасе, калі
Загубіцца шлях мой,
Я пазыўныя буду слаць:
«Дзе ты, Зямля? Я – твой...»
 
1984
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.