РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Максім Танк
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
*  *  *
Калісьці
На ядлаўцовым кійку-скакуне
Сьпяшаўся хутчэй прыскакаць
Зь дзяцінства ў юнацтва,
А на атопках лазовых –
У сталасьць.
                    Потым
На спрацаваным мужыцкім Пэгасе –
У сваты да німфы парнаскай.
 
Сёньня, калі стаў даступны
Звышхуткі і казачны транспарт,
Шкада, што ня маю
Куды ўжо сьпяшацца.
 
1984
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.