Гавораць, каб радасным быў Новы год, Гасьцінна яго Трэба стрэць ля варот, За стол На чырвоным куту пасадзіць, Шампанскага Поўную чарку наліць. I я так ня раз Сустракаў Новы год, Ды толькі ня меншала Ў мяне турбот. I сёньня, пакуль за яго Чарку ўзьняць, На што будзе шчодры, Хацеў бы я знаць: На хлебныя Ці неўраджайныя дні, На мірныя Ці неспакойныя сны, На зьдзяйсьненьне Ці марнатраўства надзей, На сьлёзы, пакуты Ці песьні людзей?.. Сьнег кружыць, сьнег кружыць. Стаю ля варот. Якія дары нам Нясеш, Новы год? Калі дрэнныя – Лепш іх кінь у пургу, Калі ж добрыя – Несьці дапамогу.
1985
|
|