РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Максім Танк
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
*  *  *
Не карай мяне, лёс, глухатой,
Той, што перашкаджае пачуць,
Як сьвітальнай вясновай парой
Журавы на радзіму лятуць.
 
Як хто кліча мяне памагчы
Або грукае ў дзьверы мае,
Як самотны хто плача ўначы
Ці ў застольлі сяброўскім пяе.
 
Як шумяць-каласяцца жыты,
Як зьвініць зарапад над зямлёй.
Шапацяць і дажджы, і лісты –
Не карай мяне, лёс, глухатой!
 
1985
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.