РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Максім Танк
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
*  *  *
Па тым, як некаторыя
Ідуцьудождж,
Можна ўгадаць,
Куды сьпяшаюцца.
 
А па тым,
Як абмінаюць
Ці фарсіруюць лужы, гразь,
Можна сказаць,
Хто ідзе
У купленым за свае грошы,
А хто – у казённым
Ці дармавым абутку.
 
1985
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.