РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Максім Танк
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
Дождж Стафа
Адкуль мне знаёмы
Дождж гэты ахрыплы,
Яго галашэньні,
Нястрымныя ўсхліпы,
 
Яго звон у шыбы
Нязмоўчны, нязьменны!
Няўжо гэта Стафа
Дождж даўні, асеньні,
 
Які са мной брыў
Па этапнай дарозе
Парой беспрасьветнай
У стоме-зьнямозе?
 
Няўжо ён сягоньня
Прыпомніў былое?
Пайду. Можа, неяк
Яго супакою.
 
1985
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.