РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Максім Танк
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
Барана
Гэта была ўжо даўно
Адпраўленая на пэнсію
Дзедаўская барана,
З пашчапанымі
Ветрам і дажджамі аглоблямі,
З пашчарбанымі
На камянях зубамі,
I нажыўшая дыхавіцу
Ад пылу,
I глухату – ад пануканьня.
Куды яе?
Падарылі буслам,
Якія цяпер кожнаю вясною
Пад зорны пасеў
Барануюць неба
Над нашай хатай.
 
1985
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.