РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Максім Танк
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
*  *  *
Калі верыць сьляпым,
I я – сьляпы;
Калі верыць глухім,
I я – глухі;
Калі верыць кульгавым,
I я – кульгавы;
Калі верыць гарбатым,
I я – гарбаты.
 
Як жа пазнаць
Мне самога сябе,
Скажы ты, славуты
Мудрэц старажытны?
 
1985
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.