РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Максім Танк
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
У лістапад
Бацька прынёс
Вёдры, поўныя восені,
I кажа: – Слата, туман.
 
Сырадой раніцы
Маці перацадзіла
I кажа: – Золь. Імжа.
 
А мне здаецца,
Што гэта Верасень
Са сваімі сябрамі
Неганісабакузхаты,
Дажджахлюпам і Гразяшлёпам
Зацеплілі нашу лазьню
I хвошчуцца венікамі прысад,
Толькі пара клубіцца,
Толькі пырскі лятуць
I лістота ўьсцілае зямлю.
 
1985
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.