РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Максім Танк
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
Небыліцы пра зіму
Ня раз дамаўляліся
Мядзьведзь, барсук і вожык
Паглядзець на зімы прыход.
Бо чулі,
Які прыгожы
На рэках лёд,
На палях – сьнег,
На дрэвах – іней.
Ды, як на грэх,
Схаваўшыся ад восеньскай стыні
У цёплыя логвішчы-норы,
Пад лістападаўскі перазвон
Зораў,
Кожны раз ачмурыць
Непрабудны іх сон,
I ніяк не ўдаецца
Зь зімою сустрэцца.
 
I таму
Нат ня верыцца ім у зіму,
Пра якую
Расказваюць небыліцы
Вароны і зайцы,
Ваўкі і лісіцы.
 
1985
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.