РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Максім Танк
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
*  *  *
Калісьці, што б ні пачынаў
Быў на сьвеце:
Трымаць у руках плуг,
Іграць на жалейцы,
Хлеб кроіць, пад зрубы
Падваліны класьці,
Імкнуцца за марамі
Ўдалечыню,
У бурах, завеях
Шукаць сваё шчасьце, –
Лічыў, пачынаю
Ўсё я ўпершыню.
 
А сёньня мяне
Непакоіць, трывожыць,
Што нат гэта песьня
Апошняй быць можа.
 
1985
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.