Смокча мяне памяць, жне траву раса, лётае ня раніць жоўтая аса. Каматозны станік я зь цябе сарву… Заўтра, як устанем, пойдзем у царкву. Храм наш – там, дзе пушча, дзе ў заломах Зьвер сілай адчайдушнай рве граніцы сфер. Мы з анабіёзу у амбіцыёз выйдзем, як з марозу, на гарачы плёс. Ты – мая палова, вечны мацярык… Не хапае словаў – перайду на крык. Хай дрыжаць сатрапы ад жу- ды пад магільным крапам на- заў- жды!
2008, Буда
|
|