З пяшчотай пра тую, што спаткае мяне на радзіме
|
Позні вечар, вецер, змрок… – сумна. Падступае крок у крок сон як пума. Праз імгненьне ты ўжо сьпіш – сьніш краявіды Краю. Сьніцца ў небе зор Спарыш… Па- зя- ха- еш. Позні вечар. Ціха сьнег це- ру- сіцца і шукае лёгкі грэх… прымасьціцца – на тваёй шчацэ xiбa ці на скроні, ці, даруйце, на губах – там, дзе ўлоньне.
2008
|
|