РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Ігар Сідарук
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
Пацеха
на пацеху
дзеткам
апухлым ад стронцыю
дзецюкі ў пільчаках «Москвашвеи»
топяць у лужыне
кацяня
маленькае
цяўкае
захлынаецца
бруднаю жыжаю
                  адбіваецца
                  ў глыбокіх
                  усьмешлівых вачанятах
«дзеткі разумныя
дзеткам весела» –
габлюе
чорныя дошкі
бацька
які
больш ня ўмее
плакаць.
 
23.VII.1991
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2019. Беларусь, Менск.