РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Ігар Сідарук
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
*  *  *
зь дзіркаю ў галаве
так добра
абдумваць урадавыя ўказы
загадана:
усім пагаліцца
нават жанчынам
бабулькам
выдаць салдацкія боты
толькі 42-га памеру
ў пясочніцах
правесьці
інвэнтарызацыю
насельніцтву (ня блытаць з народам!)
раздаць
аднолькавыя вушы
якія так добра пасуюць
да дзірак у галаве
 
20.VIII.1991
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.