РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Ігар Сідарук
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
*  *  *
На саламяны дах
закацілася кола.
Я ня мог адгадаць, чый сьмех,
бы самотнік,
хаваўся ўвесь ранак
у студні…
Радыё перадало:
«У копах
кандэнсуецца памяць.
Таму працэс нараджэньня цяляці
немагчыма зьняць
з касьмічнага спадарожніка».
І ўспыхнула згаслая дзедава люлька,
закурэў зарослы падворак,
і пайшоў пазалеташні сьнег…
 
9.V.1991
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2019. Беларусь, Менск.