Зноў ня шлюць часапісы дзякло... Паштальён, як і вецер, прыносіць толькі шматкі восеньскага туману. Зноў куламесы ў нашых сталіцах… Я выходжу на пляц, дзе спыняецца апошні аўтобус. У цемры салёну – толькі шоргат скамечаных газэтаў і твараў. Зноў халодны, касы хвошча дождж... Я блукаю па вуліцах, блытаюся ў пад’ездах, заходжу ў чужыя кватэры. Доўга, мокры, стаю ў калідорах, але мяне ніхто не заўважае. Зноў трэба вяртацца. Адмыкаю замок, перакульваю крэсла і чую: «Не запальвай сьвятла...»
1990
|
|