РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Ігар Сідарук
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
*  *  *
да Паэта падманутых
прыйшла дзяўчына
хацеў прысьвяціць ёй верш
ды не знайшоў
патайных тры гузічкі
 
Мастак запляваных вуліцаў
цалаваў камень
хацеў вымасьціць брукаванку
да неба
ды зьбіў малатком пазногаць
 
Джазмэну апусьцелых кавярняў
замовілі ўваскрасіць
мэлёдыю жальбы
хацеў загарнуцца ў Турынскую плашчаніцу
ды яе разадралі
на анучы калекі
 
і пайшоў Паэт па віно
і пацёгся Мастак у бардэль
і зайграў Джазмэн
                              на саксафоне прыцемку
 
VIII.1991
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2019. Беларусь, Менск.