РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Ігар Сідарук
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
Распродаж
Па панядзелках –
польскую парфуму.
Па аўторках –
собскія гуркі.
Па серадах –
дзіравыя панчохі.
Па чацьвяргах –
прагорклыя чакаляды.
Па пятніцах –
заморскае віно.
А па суботах –
айчынную эротыку.
У нядзелю на кірмашы
прадаюць што заўгодна.
А я стаю з пустымі кішэнямі
і губляю надзею
памяняць усьмешку зьняверцы
на забытыя гукі віёлы.
 
23.VII.1991
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2019. Беларусь, Менск.