РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Пімен Панчанка
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
Зварот
Меднастволы, як выліты высіцца бор,
Зацьвітае на узьлесьсі блакітны чабор,
Заглядзелася сонца у люстра азёр, –
Гэты ты, мая Беларусь!
 
Сіні ранак. Дзяўчына зьбіраецца жаць,
На плячы маладзік – серабрысты серп,
А наўкол наліўныя сады ляжаць,
Бурштыновыя яблыкі у расе, –
Гэты ты, мая Беларусь!
 
Я нямала прайшоў за вайну дарог,
А цябе такой непаўторнай зьбярог...
Пой мацнее!
Я хутка к табе прыйду,
Да грудзей набалелых тваіх прыпаду,
Пакланюся лясам і палеткам шырокім.
Толькі цяжка праходзіць апошнія крокі
Да цябе, мая Беларусь!
 
Толькі страшна мне думаць пра тую хвіліну,
Калі гляну у вочы я роднай краіне.
Буду хату шукаць, – а знайду руіны,
Буду маці гукаць, – адгукнецца магіла
На пагосьце старым пад вярбою пахілай.
Што ж, якой ты ні будзеш – і ноччу, і раньнем,
Я пазнаю цябе, я не здраджу табе.
 
Перанесла ты гора і катаваньні
І зрабілася мне даражэй і радней.
Асушу твае сьлёзы,
Залячу твае раны,
Кожны ліст твой распраўлю рукою старанна.
Узьніму з папялішчаў твае гарады я,
Насаджу каля вёсак сады маладыя,
Каб ты вечна цьвіла
І у шчасьці расла,
Дарагая мая Беларусь!
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.