 |
РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ
|
|
Вобразы мілыя роднага краю,
Смутак і радасьць мая!..
Якуб Колас
|
|
|
|
|
|
|
Дзеткі тоўпяцца ў ясьлях, Усё ім вакол цікава: Навошта тут столькі цацак? Навошта столькі гаршчкоў? А ў вочы ліецца песьня: «Айчыннаму піву – слава! Дзе піва, там лад і парадак! Зьнішчым блакітную кроў!» Дзеткі тоўпяцца ў школе, Усё ім вакол цікава: Навошта тут столькі крэйды? Навошта столькі ануч? Па горадзе ж бегае голы І цырк рэклямуе на славу: Усім прадае білеты І скача ў вагонь, у вабруч. Дзеткі тоўпяцца ў лазьні, Усё ім вакол цікава: Навошта тут тазікаў столькі? Навошта столькі мачал? А ў касе шыкоўная пасыя Напарсткамі п’е какаву І лічыць з дырэктарам «разікі» І грошы, што той абяцаў… Дзеткі тоўпяцца ў храме, Усё ім вакол цікава: Навошта тут столькі лядану? Навошта столькі ікон? І лёзунг на пляцы «Гэй, хамы!» Лунае «Няхай нас мала, Але абвясьцім Бадэн-Лядэну: Ідзі, Бадэн-Лядэн, вон!» Дзеткі тоўпяцца ў моргу, Усё ім вакол цікава: Навошта тут столькі трупаў? Навошта столькі тугі? А хтосьці плюецца: «Вой, горка!» А хтосьці сьмяецца: «Ну, горка!» А хтосьці шалее: «Цьфу, горка!» І кідае ў морс прыправу, Выводзіць кляйно пад пупам І лупіць дзіцё: «Замест “боты” Трэба казаць – “сапоги”!»
1992
|
|
|
|
Падабаецца
Не падабаецца
|
|
2009–2019. Беларусь, Менск.
|
|
|