РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Ігар Сідарук
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
Мара заўтрашняга дня
Дрын у рукі. Шруб у лоб.
На адбой – Чайкоўскі.
І ніякіх вольных рыфмаў,
Бо за храп – па храпе!
 
Хто яшчэ тут не жывы?
Гэй садзіць хвасолю!
Гэтай песенькі куплет:
Фрэнчы – не для хворсу!
 
Шыхт у фронт! Руш у музэй!
Разглядаць Пікасу.
На апраўку – шэсьць сэкундаў,
Пяць – на харчаблёкі!
 
Квач у зубы. Рулю ў пах!
Гэта хвіззарадка.
Мара заўтрашняга дня:
Дзень палітзаняткаў!
 
І тры босых гэнэралы
Ў мілаваньні плачуць.
Ашчасьлінае людзтва
Гіп-мазурку скача!
 
20.I.1993
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2019. Беларусь, Менск.