РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Ігар Сідарук
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
Сьмерць шалёным акупанцам!
Ах, якія ж у вас штукі!
Дайце іх вазьму я ў рукі –
Важаць: о-го-го!
А калі зубамі ўпіцца –
Не спатрэбіцца і піца –
То нэктар багоў!
 
Ах, якія ж у вас транты!
Сьмерць суседзкім акупантам
Ад такіх гафрэ.
Вось адзін спаўзае ракам,
Вось другі капытам бракнуў,
Але, гад, жарэ!
 
Ах, якія ж у вас клубы!..
(Каб яму стаяла дубам!)
Дайце ў рукі вэшч!
А яны няхай цікаюць!
Нашу мову зьневажаюць!
Увап’юсь, як клешч!..
 
Ах, якія ж у вас вочы!
Да такіх кабет ахвочы
І, ух, ласы я!
Будзем разам мы бадзяцца
І, страляючы, сьмяяцца:
Гэй, расейскія паяцы,
Чакае вас Амудар’я!
А можа, Сырдар’я…
 
03.I.1994
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2019. Беларусь, Менск.