А хто там ня йдзе?
|
Не-Купала
|
А хто там ідзе, а хто там ідзе? У вагромністай такой грамадзе? – Курды, кітайцы, малайцы, вузбэкі, таджыкі, нанайцы, пранцузы, мадзяры ды грэкі, гішпанцы, жамойты, ацтэкі, хвіны, цыганы, аўкштоты, японцы, мардва, гугэноты, бразыльцы, расейцы, ангельцы – нашыя ўсе аднасельцы! А што яны нясуць на худых плячах, На ў лапцях нагах, на ў крыві руках? – Клункі, лядункі, карункі, бразготкі, каралі, дарункі, лыжкі, відэльцы, пярынкі, ляўры, літаўры, катрынкі, маркі, ены, даляры, сэйфы, кансэрвы, раялі, сьвістулькі, табаку, манэты, самбрэра, кабрыялеты – і крыўда бярэ іх за гэта! А каму нясуць гэту крыўду ўсю, А каму нясуць на паказ сваю? – На хвэстываль у Каны, у Токіё, Рыгу, Мілано, там, дзе дыктатар Батыста падданых пад’еў усіх чыста і ў кашу смаркаецца ладна зь гікаўкаю загаднай! Туды, дзе плююцца культурна паны за куцьцёю хаўтурнай. А хто гэта йіх не адзін мільйон, Крыўду несьць наўчыў, разбудзіў йіх сон? – Пошасьць, агіда, трасца, нейкі сьмярдзюх у калясцы, паненка ці бабця з касою, Касмадзямьянская Зоя! Дурка, ачмурка, аблуда, Гадзкі татуся юда. Чароўная блёкава Дама. І Харэ, і Крышна, і Рама! А чаго ж, чаго захацелася йім, Пагарджаным век, йім сьляпым, глухім? – йім сьляпым, глухім йім сьляпым глухім йім… сьляпым… глухім…
1993–1994
|
|