 |
РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ
|
|
Вобразы мілыя роднага краю,
Смутак і радасьць мая!..
Якуб Колас
|
|
|
|
|
|
|
Нехта ў чорных бліскучых ботах Чарнавую любіць работу: Выдае на ўздыхі ён квоту І дазвол на жыцьцё выдае. Нехта ў чорных бліскучых ботах Ціха выгукне: «Маць тваю, рота! Руш капаць мармуровыя доты!» Нехта ў чорных бліскучых ботах Аб’ектыўны загад аддае. Нехта ў чорных бліскучых ботах Любіць хрэнам намазваць шпроты І, смакуючы, песьціць галоту: «Ах, гаротнчікі ж вы мае!» Нехта ў чорных бліскучых ботах, За маркотных дужа маркотны, Вас разьлічыць на кожны чацьверты. Нехта ў чорных бліскучых ботах Сярод пляцу сьлязу змахне. Нехта ў чорных бліскучых ботах Напіваецца дрэні да рвоты, Ненавідзіць марскія курорты, На рачныя – дык проста плюе. Нехта ў чорых бліскучых ботах – Не зялёным, ня сінім, ня жоўтым – Заўтра чорнаю ваксаю ўпотай Нехта ў чорных бліскучых ботах Афарбуе боты твае!
XI.1992
|
|
|
|
Падабаецца
Не падабаецца
|
|
2009–2019. Беларусь, Менск.
|
|
|