 |
РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ
|
|
Вобразы мілыя роднага краю,
Смутак і радасьць мая!..
Якуб Колас
|
|
|
|
|
|
|
а я лясну галавою аб калодку надакучыла хадзіць мне кучаравым лепш закон прыму антыдзяржаўны каб штодня мянялі мне калодку надакучыла хадзіць мне кучаравым і з кабетамі патэнцыі зьдзіўляцца і шукаць таемную ў тым сувязь: адчаго хаджу я кучаравым? лепш закон прыму антыдзяржаўны ды паеду па замежжах розных плакаць хай мяне там нэгры пашкадуюць бо за іх закон антыдзяржаўны каб штодня мянялі мне калодку о! тады я дыў бы чоху-дыхту! я зрабіўся б сучым прэзыдэнтам! вынайшаў гатунак новы піва! ды штодня калодку не мяняюць…
23.III.1994
|
|
|
|
Падабаецца
Не падабаецца
|
|
2009–2019. Беларусь, Менск.
|
|