РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Ігар Сідарук
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
*  *  *
ноч настае
дроў нестае
труна на стале
 
У мой драны хватэль зноў сядае Вагнорюс.
І зьядае маю аўсяную кашу.
Плакала Саша ўголас –
Бо сушка смактала Сашу.
 
Я ў яго папрашу крыху драхмаў і рупій.
Хоць даўно не смакую салёнае рыбы.
Безь цябе мы, Вагнорюс, у глыбокае дупе.
А таму данкэ шён, ачіу ды спасіба!
 
хочаш
зарэжуся ноччу
ікламі воўчымі
 
Добра быць безгаловым і лезьці пад танкі.
Добра песьні сьпяваць у шале дэбільным.
Добра быць расстраляным пасьля пагулянкі.
Назаўжды маё сэрца аддадзена Вільні!
 
Толькі сноўдае там беспрытульны Вагнорюс.
І бяз кашы аўсянае жудасна плача.
Я ж зрываю прапіты, пракураны голас,
Бо даўно праглынуў тэнісны мячык.
 
ночка мінаецца
труна адчыняецца
адрубаны
пальцы…
 
Восень, 1993
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2019. Беларусь, Менск.