РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Ігар Сідарук
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
*  *  *
напусьцілі вожыкі туманаў
ды з Калюмбіі нагналі мэрсэдэсаў
толькі сонейка ўставала раным-рана
пачалі яны судовыя працэсы
 
у руках у вожыкаў улада
ды таемнвыя швайцарскія рахункі
а таму засуджаныя сядуць
а таму зьбіраюць ужо клункі
 
і кладуць у клункі Карла Маркса
каб змагацца потым эхвэктова
з вожыкамі ды вось толькі баксы
маўзэру дыктуюць сваё слова
 
і паедуць вожыкі ў туманы
на сваіх таётах-мэрсэдэсах
каб ня жыць як вожыкі пагана
не хадзіце на судовыя працэсы!
 
21.XI.1993
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2019. Беларусь, Менск.