 |
РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ
|
|
Вобразы мілыя роднага краю,
Смутак і радасьць мая!..
Якуб Колас
|
|
|
|
|
|
|
хвайна «Правду» чытаць ворган учорашніх хіпі. хвайна нафту Кувэйту прадаваць за даляры. хвайна здымацца ў ложку з Мадоннаю ў кліпе. хвайна калі на магіле тваёй плача гітара. толькі пагана калі ўсе за сіротак гарою. толькі пагана калі крупнік блытаюць з чачай. толькі пагана калі за табою зашморгваюць шторы. і пагана ў бязвокім люстэрку да агіды шчасьлівага ўбачыць.
3.III.1994
|
|
|
|
Падабаецца
Не падабаецца
|
|
2009–2019. Беларусь, Менск.
|
|