 |
РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ
|
|
Вобразы мілыя роднага краю,
Смутак і радасьць мая!..
Якуб Колас
|
|
|
|
|
|
|
вось і прыйшлі нараніцу – сукі ходзяць ды пэцкаюць дзёгцем вароты татуіроўку выводзяць чырвоным каб за гарбатаю – стосам газэты а ў тых газэтах партрэты вялікіх і незаменных у шале даярак з вымямі дойнымі як у гарбуза што фаршаванымі згамі страляе і ўжо ня трэба ні «ма» там ні «мама» ні пасьмяротнай адчайнай цыдулкі бо не чытаюць важнецкія сукі нават інструкцый да брудных каструляў так што браточкі адно застаецца порткі садраць ды па горадзе – голым голых здаецца яшчэ паважаюць голым чапляюць мэдалік на дупу!
23.III.1994
|
|
|
|
Падабаецца
Не падабаецца
|
|
2009–2019. Беларусь, Менск.
|
|