РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Ігар Сідарук
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
*  *  *
450
Ю. Гуменюку

 
Мае пах таямнічы сэксуальная ружа.
У бяздоньні грабніцы мэдытуе паўсфынкс.
З рыльца п”е Арпачай валацуга нядужы,
Які ехаў у Менск, а прычухаў у Мінск.
 
Цела пругкае прагне зьнясілець у шурфе.
П'янкім шалам агортваюць ноч цягнікі.
І маркотная фройлян у далёкім Франкфурце
Палівае алеем для пятліц гвазьдзікі.
 
А дакладней, гвазьдзікі.
                                        Фэтровы капэлюш
На білет у вар”ятню мяняе сусед.
І з сабору Нотр-Дам пазьляталі хімэры.
І нарэшце купіў драматург пісталет.
 
11.VIII.1993
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2019. Беларусь, Менск.