А я хачу, каб вы нарэшце здрадзілі. Каб вы спазналі, што такое грэх. Каб вам, салодзенькай, якая-небудзь гадзіна З гаркавасьцю падсунула гарэх. Калі ж нарэшце вы яго раскусіце, І скрывіць вусны вашыя падман, – Ў ватрутны келіх бранзалет апусьціце, Што ад сурокаў дараваны вам…
8.VIII.1993
|
|