РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Ігар Сідарук
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
Шануйма эротыку!
У рытме наскім палянэза
Я качаў цябе па сьнезе,
Цалаваў у пуп.
Ты ж у млосьці скавытала
І крычала: «Мала! Мала!»
Ды бадала дуб.
 
О, як гэта эратычна!
Элегантна, хвантастычна!
Непаўторна як!
З усяе магутнай сілы
Ў вуха рыкаеш ты: «Мілы!
Налівай каньяк!»
 
Ды даўно пустая пляшка…
Нас чакае калымажка
І гарачы кныр.
О, вар'яцкае каханьне!
У дуброве мілаваньне!
Сярод мору пір…
 
9.I.1993
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2019. Беларусь, Менск.