РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Ігар Сідарук
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
*  *  *
мы ляцім на дзікім эрапляне
пад крылом загубы ды згрызоты
а са мной – аголеная пані
эскадрыльля за сьпіной сэксотаў
 
і на нашым дзікім эрапляне
ў бэнзабаку поўна самагону
і ўпіваецца аголеная пані
і пікуе на палеткі-гоні
 
а ў тых гонях жахі ды згрызоты
на палетках пасткі ды загубы
і шныраюць пачкамі сэксоты
і ў іржавыя анёлы трубяць трубы.
 
1994
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2019. Беларусь, Менск.