 |
РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ
|
|
Вобразы мілыя роднага краю,
Смутак і радасьць мая!..
Якуб Колас
|
|
|
|
|
|
|
вы канешне хацелі б каб я распрануўся ды зусім галяком на сьвінюшню узьдзёрся і каб потым я там адчыніў рэстарацыю і таму хто ня ў смокінгу біў проста ў скулу хто ня ў смокінгу хай са сьвінюшні зьлятае і лунае над Менскам ці нават Парыжам няхай плюхнецца ў бруд рассыпаючы пырскі «Vita brevis – ars longa» – расьцячэцца па Сене (ці сену?) вось таму і дарэмныя вашы чаканьні: я ўжо распрануўся а вы рагаталі і ў смокінгах пёрліся ў маю рэстарацыю і голага білі мяне проста ў скулу.
24.III.1994
|
|
|
|
Падабаецца
Не падабаецца
|
|
2009–2019. Беларусь, Менск.
|
|