РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Ігар Сідарук
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
Моташна
Жонка пайшла… Вецер скуголіць
Скача ля буды лядашчы сабака
Шклянку «Сталічнай» яму наліваю
Толькі ня пье са мной нават сабака.
 
Жонкі зыходзяць а мы застаемся
Разам з сабою і разам зь сябрамі
Разам са шклянкай гарэлкі «Сталічнай»
Толькі ня пье са мной нават сабака.
 
Вернуцца жонкі а мы не пазнаем
Будзем у твар зь ветрам шалым сьмяяцца
Будзем глядзецца ў шклянку «Сталічнай»
Толькі ня пье са мной нават сабака!
 
Зноў яны пойдуць. Ранак прыціхлы
І на патэльні зьмерзла яешня.
Пырсьне асколкамі шклянка «Сталічнай» –
Выпі са мною, аблезлы сабака!
 
Толькі ня пье…
Жонка пайшла…
Мухі на шкле…
Моташна, браце.
 
1993
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2019. Беларусь, Менск.