РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Ігар Сідарук
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
*  *  *
А ваш цягнік праходзіць міма.
А я, разява, на пэроне.
І пралятаюць міма зімы,
Якіх нічым ўжо не дагоніш.
 
А вы махаеце здалёк мне,
А я вас бачу і ня бачу.
Ад сьнегу мае шчокі змоклі.
А хтосьці кажа: «Дурань, плача!..»
 
І я шапчу: «Канешне, дурань».
І вус смакчу, нібы цыгарку.
І толькі аб адным шкадую,
Што мне ніхто ня дасьць па карку!
 
За тое, што цягнік ваш – міма!
За тое, што я сам – разява!
І што са смьехам аддаў зімам
Мне прыналежнае па праву.
 
23.II.1993
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2019. Беларусь, Менск.