РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Ігар Сідарук
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
*  *  *
Чакаеце… Вы зноў мяне чакаеце.
А мне да вас… І спраў няма да вас.
Дарэмна мне, бы незнарок, міргаеце –
Той час мінуўся! Спарахнеў той час.
 
Ды вам няўцям. Вы нават крыху плачаце.
Дарма, харошая!.. Той шаласьці – няма.
Сэнтымэнтальны, ва ўнісон заплачу я.
Ды ўсё дарма.
Дарма, дарма, дарма…
 
І ўсё ж – чакаеце.
Ну што, ну што ж, чакайце!
І сапраўды – шляхоў няма назад.
Але пад вечар брамку адчыняйце,
Выходзьце ў белым ў чорны-чорны сад…
 
11.VIII.1993
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2019. Беларусь, Менск.