РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Ігар Сідарук
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
*  *  *
500
В. Б.

 
...А вы заўжды, вы чуеце, заўжды
Казалі… Не, нічога не казалі.
Навошта ўспамінаць? Такой бяды.
Такой бяды, што хрызантэмы зьвялі.
 
Няхай, няхай. Здаецца, быў гатэль.
А мо і сапраўды – адно здаецца:
Было віно… Ды не прыходзіў хмель,
І не было куды, куды ўжо дзецца.
 
А потым… Потым – ноч. Аўтавакзал.
(Ці так было? Ці толькі гэтым мрою?)
Я вам сказаў… Нічога не сказаў.
Пусты вакзал. І вочы ў вочы – двое.
 
1993
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2019. Беларусь, Менск.