РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі      Гасьцёўня      Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Ірына Багдановіч
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
Згадка
Хто гэтая дзяўчынка,
Што мячык падкідае, –
Сукенка аблачынкай,
З падскокамі сандалі?
 
На лесьвіцы ўспамінаў
Яна на самым версе:
Чырвона ад маліны,
Што назьбіралі ў лесе,
 
Салодка ад усьмешак.
Яшчэ далёка восень.
А час хаду прысьпешваў,
Трывожны гул даносіў.
 
Сукенка аблачынкай,
З падскокамі сандалі...
На правільнасьць учынкі
Пазьней мы правяралі.
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца Водгукі
2009–2017. Беларусь, Менск.