РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Ірына Багдановіч
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
Лялька
Лялька старая стала,
Лялькі старэюць рана.
Дзяўчынка яе схавала
Ад кпінаў сяброў старанна.
 
Дзіцячыя сны зьнікалі,
I ручкі тыя, што міла
Ляльку калісь апраналі,
Кніжку мацьней прытулілі.
 
Сьвет адкрываўся новы:
Заблытаны i бяздонны.
I сьпелі на вуснах словы,
Каб сьвету ня быць бязмоўным.
 
Ды ў смутку ішла ў куточак,
Дзе лялька яе сядзела,
Шаптаць: «Маляваныя вочы,
Няўжо вам усё зразумела?..»
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2019. Беларусь, Менск.