РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Натальля Арсеньнева
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
З А. Міцкевіча
Літва, Айчына
Уступ да «Пана Тадэвуша»
Маці, Айчына – Літва! Ты – як здароўе ў целе:
Як цябе трэба цаніць, той толькі знае, хто дзеле
Накан выгнаньня. З далеч сьню я твой чар несьмяротны,
Сьню, бо па ім, па табе дзіўна мне сяньня маркотна.
 
Дзева Прачыстая! Зьзянь з прошчаў сьвятых Частаховы
Й Войстрае Брамы! Тваёй гэта аховай замковы
Мур Наваградзкі стаіць, вера ня згасла ў народзе!
Як у маленсьцьве мяне Ты ўратавала ў прыгодзе –
Цудам вярнула жыцьцё ўзятаму ў сплаканай маці
Дзеля ахвяры Табе ледзьве жывому дзіцяці,
Гэтак, што ўстаў я й пайшоў сам, пехатой, ля парогу
Яснай сьвятыні Твае шчыра падзякаваць Богу, –
Вернеш так некалі й нас ласкай СваёЙ Ты ў Айчыну!
А гэтым часам нясі сэрца ссумнелае сына
Ў цішу зялёных лугоў, суцень узгоркаў лясістых,
Што аплялі удаўжкі Нёман і сіні і чысты,
Ў далеч палёў, дзе вузор разнакалёркы ушыты
Нівы пшаніц залатых, срэбра пасьпелага жыта,
Белае грэчкі сьнягі, моры сьвірэпак бурштынных,
Зыркі, як вусны дзяўчат, рожавы клін канюшыны...
Ўсё-ж – апавіта мяжой – пасмай зялёнай істужкі,
А на мяжы, чарадой, дрэмлюць ціхія грушкі.
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.