РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Натальля Арсеньнева
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
З А. Міцкевіча
Акерманскія стэпы
Я выплыў на прастор сухога акіяну:
Нурцуе чоўнам воз, зялёнай лоняй бродзе;
У шуме лугавін, у краскавым разводзьдзі
Мінаю астравы – каралішчы бур'яну.
 
Сутоньне ўжо, нідзе ні сьцежкі, ні кургану;
Шукаю зорны шлях, што ў моры чоўны водзе:
Здалёк імгла блішчыць, заранка узыходзе...
То Днестар, то ўзыйшла там лямпа Акерману!
 
Шчакайма!.. Ціха як!.. Лёт журавоў у вышы
Чуваць, хоць і сакол іх вокам не азыча;
Чуваць, дзе матыля лісток травы калыша,
 
Дзе скрут сьлізкі вужа сьцяблё былін казыча...
Я чуў-бы, пільна так услуханы у цішу,
Нат голас-кліч зь Літвы... Далей, ніхто ня кліча!
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.