Сьмяялася ў вочы вясна адно колькi радасных дзён, вятром загадаўшы лунаць над люстрамi талай вады... Ды кiнула злосны праклён, адыходзячы ў далеч, зiма: узноў халады... Узноў загулi вятругi у сетцы рухомай галiн i сiвер бяз права й пары суворую песьню завёў, сьцяў лёдам ваду каляiн, i бела узноў... Ды вернецца, прыйдзе ў палi ў зялёнай кароне бяроз вясна, прыгажуня-вясна, тулiцца пачне да зямлi, i рогат вятроў i мароз, што сьнегу ў душы намялi, адгонiць яна...
Хэлмна, 1928
|
|