РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Натальля Арсеньнева
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
Зь Ю. Лабадоўскага
Эротык
Дзіка ў сьцены йлбом шалёным вецер б'е,
Сьвётлы вокнаў горне ў змрок прадоньня.
Як самым, зусім адным сягоньня,
з рыз жыцьця цьвілых нам выблытаць сябе?
 
Як угрэць магільную нудзьгу
сіл гнілых, крыві, што нат ня йрдзіцца
і напіцца ў гэту ноч агню з крыніцы
срэбных бёдраў і вільготных губ?
 
Не спрабуй разьдзьмуць пажар, што ледзьве тліць,
не сачы ўваччу маім дарэмна шчасьця.
Я – пусты, і толькі вецер насьціць
мне душу пыламі папялішч.
 
Я магу цябе адно згарнуць,
зьнесьці ў сьцень, дзе ліха, ноч і страхі.
Як ублытаны ў гаркія чары знахар,
навучыць піць зёл таёмных труць.
 
А насякнеш чадзяй чорных дзей
аж па сэрца, што кахала сэрца трупа, –
знад парогу жменяй шчодрай, рупнай,
кінуць попел твой вятром наўзьвей.
 
1964
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.