РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Натальля Арсеньнева
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
3 М. Драй-Хмары
Лебядзі
На сонным возеры, дзе крозяць вербалозы
Здаўна згарбелыя, ў дні восені й вясны
То трапяталіся, то плавалі яны
I шыі гнуткія хілілі ўніз, як лозы.
Калі-ж пад звон шкляны зыходзілі марозы,
I плёсы зьмеркнулі, ўрасталі ў бель, у сны –
Згарталі ўраз плыўцы йльдзяныя крышаны,
I не лякалі іх зімы глухой пагрозы.
 
О, зьвяз няздужаны гіяцёрых песьняроў!
Грыміць твой сьпеў паўзь сьнег, паўз бур магутных роў,
I разьбівае лёд адчайнасьці й зьняверы.
Шугайце ж, лебядзі! Зь няволі, зь нябыцьця
Вядзе на ўзвышшы вас сузор'е яснай Леры,
Дзе пеніць акіян нязгаснага жыцьця!
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.