На тутэйшай зямлі Дзьве сястрыцы жылі, Як забытыя ў лесе каліны; Жыватворных крыніц Не было для сястрыц, – Яны вялі і сохлі націнай. Як надыдзе вясна, Ў чыстым полі адна Аж да восені сілы губляла, А сьцюдзёнай зімой У хаціне курной Кужаль прала, снавала і ткала. А ў другой з году ў год Выядаў, як той крот, Дым фабрычны дзявочыя вочы; А дзявочу красу, Нібы тую расу, Піў цагляны падвал цёмнай ночай. Сярод гора і мук З працы гнулася ў крук Так адна, як ад ветру каліна, Ды пяяла з нуды, Зь непацешнай бяды: Ах ты, доля-няволя жанчыны! А другая ў людзей Гадавала дзяцей, Не зазнаўшы прасьветнай чаеіны; Ды таксама скрозь сон Чуцен быў яе стон: Ах ты. доля-няволя жанчыны! Ой, настаў ужо час Пашукаць іншых крас, Як дагэтуль вы мелі, сястрыцы. Голас ваш малады, Адчураўшысь нуды, Забурліць хай бунтарскай крыніцай! Годзе кіснуць, марнець, Песьні смутныя пець, – Ладзіць новую час гаспадарку! Казкі новыя ў сьвет, Дум палаючых цьвет Кінь, сялянка, зь сястрой-пралетаркай!
1924
|
|